Портрет матери расстрелянного в Беларуси Владислава Ковалева стал фото года Belarus Press Photo 2012
[info]liankevich
Originally posted by [info]toxaby at Портрет матери расстрелянного в Беларуси Владислава Ковалева стал фото года Belarus Press Photo 2012
Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

Фотограф - Александр Васюкович. В жж - [info]vasukovich.
Искренне поздравляю, ибо Саша уже давно заслуживает наград - его фото просто шикарны.

Другие фото можно увидеть на странице с победителями на самом сайте конкурса - http://pressphoto.by/?cat=3



И да, напомню - для конкурса Belarus Press Photo уже который год ищем спонсоров. Если у кого-то есть желание - пишите мне - toxaby@gmail.com
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Запрашэнне
[info]liankevich
Сябры!!!

Добрая навіна- цікавы праект, цікавыя людзі і суперская выстава. Усё гэта заўтра ў Менску.
У межах праекта Радыюс нуля. Анталогія арт-нулявых адбудзецца выстава актуальнага мастацтва Мінска.
Куратарская група праекта: Руслан Вашкевіч, Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага.

Выстава адбудзецца з 29.02.2012 па 10.03.2012. Адкрыце выставы 29.02.2012 а 17.00.

Працоўныя дні 11:00–19:00. Выходныя дні 11:00–18:00. Уваход вольны.

Адрас: Мінск, вул. Куйбышава, 22 (будынак завода «Гарызонт»).

http://ehuphotoblog.blogspot.com/2012/02/radius-nulia.html

Запрашаю на майстар-клас
[info]liankevich
Сардэчна запрашаю на майстар-клас «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі - multimedia». (Мінск-Вільня). Па выніках майстар-клас плануецца і выстава і невялікі каталог.

Малады фотажурналіст, які супрацоўнічае з сусветнымі фотаагенцыямі і выданнямі, выкладчык універсітэта ЕГУ мае гонар запрасіць вас на майстар-клас «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі - multimedia”.

АНОНС КУРСУ

Цягам трох месяцаў удзельнікі курсу будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне фотажурналістыкі. Яны таксама даведаюцца пра асновы працы з гукам і відэа для cтварэння multimedia. Вынікам курсу стане фотавыстава.

АНАТАЦЫЯ КУРСУ

Большая частка фотапрадукту, які ствараецца ў Беларусі, мае ўзровень, які не адпавядае патрабанням еўрапейскага рынку СМІ. На майстар-класе будуць разглядацца і дэталёва разбірацца лепшыя ўзоры заходняй фотажурналістыкі на прыкладзе і класічных фотарэпартажаў, і multimedia- праектаў.

Мэта майстар-класу — падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж (класічны фотарэпартаж, multimedia) да канца майстар-класу.

Больш падрабязна
http://baj.by/be/node/10531#overlay=be/node/10531/edit

падарункі
[info]liankevich
Шаноўныя!
На Каляды і Новы год раздаю падарункі- канешне ж кніжныя.
Калі ведаеце якія бібліятэкі ці фотаклубы, якія хацелі б мець "Паганства", і можаце перадаць кнігу- пішыце. З задавальненнем перадам асобнік.

Добрых Калядаў і Новага Году!

War Drink
[info]liankevich
Шаноўныя! Need help!!!!
Набуду/пазычу гарэлку беларускай вытворчасці ваеннай тэматыкі. Вось такія цікавяць больш за ўсё :)
У першую чаргу, шукаю бутэлбку ў форме Калашнікаў ці ППШ :)

Узники совести
[info]liankevich
Оригинал взят у [info]kilgor_trautt в Узники совести
Photobucket


прэзентацыя фотаальбома "Паганства"
[info]liankevich
Шаноўныя сябры!
Будзе вельмі прыемна пабачыць Вас на прэзентацыя фотаальбома "Паганства", што адбудзецца 3-га Кастрычнiка а 19:30 у Księgarnia Instytutu Reportażu WRZENIE ŚWIATA
ul. Gałczyńskiego 7.
(Варшава

)
Кіраваць сустрэчай будзе Лёнік Тарасевіч.
Да сустрэчы!
  • Leave a comment
  • Add to Memories

18 верасня, 16:00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца сустрэча з фатографам Рафалaм Мілахам
[info]liankevich
18 верасня, 16:00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца сустрэча з фатографам Рафалaм Мілахам

Рафал Мілах нарадзіўся ў 1978 годзе ў Глівіцы (Польшча). Скончыў Акадэмію вытанчаных мастацтваў у Католіцы, дзе атрымаў ступень бакалаўра выяўленчага мастацтва. Пазней атрымаў ступень бакалаўра фотаздымку ў інстытуце Institute for Creative Photography (ITF) у Опаве (Чэхія). У 2004 годзе Рафал прыняў удзел у семінары агенства VII для фотажурналістаў з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Францыі. У 2006 годзе - атрымаў стыпендыю KulturKontakt (Аўстрыя). У 2007 годзе Рафал прыняў удзел у Joop Swart майстрар-клас, арганізаваны World Press Photo (Амстэрдам, Галандыя).

Яго фотаздымкі былі апублікаваны ў такіх міжнародных выданнях, як Newsweek , Die Zeit (Германія), Courrier International, Photo (Францыя), L’Espresso (Италия), Guardian Weekend magazine (Велікабрытанія), DNA magazine of Diário de Notícias (Партугалія) and Courrier Japon (Японія).

Яго працы былі выстаўлены ў Польшчы, Аўстрыі, Іспаніі, Германіі, Японіі, Кітаі і знаходзяцца ў сталай калекцыі музея фатаграфічнага мастацтва Kiyosato у Японіі. Акрамя таго, Рафал атрымаў мноства нацыянальных і міжнародных прэмій, такіх, як, World Press Photo Award, польскі Press Photo Award, the Mio Photo Award (Японія), WBK Press Photo Award ,Grand Press Photo и Newsweek Poland Photo Award . У 2010 годзе яго кніга "Чорнае мора" атрымала ўзнагароду BLURB за лепшы дызыйн.

Уваход вольны!

Live Journal
В контакте
Facebook
Twitter
Назад
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Ленкевич представит Беларусь на биеннале современного фотоискусства Photoquai - TUT.BY | НОВОСТИ
[info]liankevich
Ленкевич представит Беларусь на биеннале современного фотоискусства Photoquai
  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Cпецкурс “Фатаграфія”
[info]liankevich
Шаноўныя!
Буду рады бачыць Вас на спецкурсе “Фатаграфія” у межах "Беларускага Калегіюма"

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

– журналістыка

– найноўшая гісторыя

– філязофія/літаратура

А таксама – адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2011 г.

Заяўкі прымаюцца па 25 верасьня 2011 г.

Абавязковай умовай запрашэньня на сумоўе зьяўляецца выкананьне уступных патрабаваньняў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) па тэл.:

(+375 29) 276-27-15 (MTC)

(+375 29) 679-26-82 (velcom)

ці праз kalehium@gmail.com

http://bk.baj.by/abviestka2011.htm

You are viewing [info]liankevich's journal