?

Log in

Userpic

liankevich's Journal

Social capital

  • less than 10
Name:
liankevich
Birthdate:
16 September 1981
Location:
External Services:
  • liankevich@livejournal.com
  • liankevich

Андрэй Лянкевіч, беларускі фатограф, нарадзіўся ў 1981 г. у Гродне. Мае ступень бакалаўра гуманітарных навук у галіне эканомікі, атрыманую ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 2004—2005 вучыўся ў «Caucasus Media Institute» на семінары «World Press Photo» у Ерэване, Арменія. У якасці адной з частак праграмы некалькі месяцаў жыў і вандраваў з меншасцю езідаў у Арменіі, ягоны выніковы фотапраект пра жыццё езідаў быў уганараваны прэміяй. У верасні 2007 года быў запрошаны для ўдзелу ў майстар-класе праекту «Focus on Monferrato» ў Таскане (Італія). У чэрвені 2008 г. а браў удзел у праграме, якая падтрымліваецца «French Association Pour l’Instant», у рамках якой працаваў над праектам «Сучасныя інстытуты сям’і». У 2009 годзе атрымаў Humanity Photo Awards за працу над праектам, прысвечаным беларускім паганскім традыцыям. У гэтым жа годзе праект увайшоў у 10-ку фіналістаў "Magnum Expression Award". У 2009 годзе Андрей артрымоўвае гран-пры у Польским конкурсе фатаграфіі, прсвечаным 170-годдзю фатаграфіі. У 2010 годзе перамагае ў намінацыі "Людзі ў навінах" конкурса ПРЭСС ФОТА БЕЛАРУСІ 2010.

Выкладае курс па фотажурналістыцы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, беларускім універсітэце ў Вільнюсе (Літва). З 2005 году супрацоўнічае з «European Press Photo Agency» (EPA), у 2007 далучыўся да «Anzenberger agency». У 2008 увайшоў у калектыў маладых фатографаў SPUTNIK.

У 2001—2008 гадах супрацоўнічаў з незалежнай беларускай газетай «Наша Ніва». Ягоныя працы тасама публікаваліся ў такіх міжнародных СМІ як «New York Times», «Le Figaro», «Newsweek», «Die Zeit», «Spiegel», «GEO», «GEO Lino», «International Herald Tribune».

Яго працы выстаўляліся на больш як 50 персанальных і калектыўных выставах у Еўропе, Азіі і ЗША, сярод іх «The Belarusian Identity cART» з персанальным праектам «Dream city life» у «ART HALL Gallery», (Талін, Эстонія), з праектам «Unknown Country» у рамках 3-га месяца Еўрапейскай фатаграфіі ў цэнтры культуры і мастацтва «Uferhallen», (Берлін, Германія), з праектам «У яго жаночае імя» у музеі сучаснага мастацтва у Вене (Аўстрыя) і музеі сучаснага мастацтва у Варшаве (Польша), браў удзел у Беларускім павільёне Венецыянскай біенале ў Мінску (Беларусь)

У Кастрычніку 2010 пабачыла свет Кніга "Паганства"- першая кніга Андрэя Лянкевіча.
http://knihi.by/pahanstva

Social capital

  • less than 10

Statistics